На базу ТДА "АГРАСЕМПРАДУКТ" у Аранчыцах часта прыязджаюць фермеры, загружаюць у прычэп 10-кілаграмовыя мяшкі з сапрапелем. Многія на ўласным вопыце пераканаліся, што каштоўнае ўгнаенне дапамагае аднавіць натуральную ўрадлівасць зямлі, палепшыць якасць ураджаю (па ўтрыманні бялку і цукру). Трускаўка, калі яе падкарміць «эліксірам урадлівасці», будзе саладзей і пажыўней. Важная ўласцівасць сапрапелю таксама - купаванне нітратаў, цяжкіх металаў і радыеактыўных элементаў.
Прадукцыяй прадпрыемства зацікавіліся ў Кобрынскім доследным лясгасе. Дзякуючы ёй высадкі ў гадавальніках сталі лепш прыжывацца, каранёвая сістэма ў іх магутная. У ТДА "АГРАСЕМПРАДУКТ" чакаюць заключэнне вучоных Інстытута лесу і навукова-практычнага цэнтра Мінлясгаса, куды былі перададзены для
даследавання ўзоры аранчыцкага сапрапелю.